Альберт Эйнштэйн

З пляцоўкі Wikiquote
Альберт Эйнштэйн
Альберт Эйнштэйн
Альберт Эйнштэйн
Нараджэнне
14 сакавіка 1879
Смерць
18 красавіка 1955
Грамадзянства
Германія
Род дзейнасці
фізік


Альберт Эйнштэйн (ням.: Albert Einstein; 14 сакавіка 1879 — 18 красавіка 1955) — нямецкі фізік-тэарэтык. Атрымаў ў 1921 годзе Нобелеўскую прэмію па фізіцы "за заслугі ў тэарэтычнай фізіцы, і асабліва за адкрыццё закону фотаэлектрычнага эфекту".

Выказванні Альберта Эйнштэйна[правіць]

  •  

Перад Богам усе аднолькава разумныя, дакладней — аднолькава глупыя.

  •  

Адукацыя ёсць тое, што застаецца пасля таго, калі забываецца ўсё тое, чаму нас вучылі.

  •  

Бясконцыя толькі Сусвет і глупства чалавечае. Але наконт першага ў мяне ёсць сумненні.

  •  

Спрыяльная магчымасць хаваецца сярод цяжкасцей і праблем.

  •  

Вартае толькі тое жыццё, якое пражыта дзеля іншых людзей.

  •  

Адзіны разумны спосаб навучаць людзей — гэта падаваць ім прыклад.

  •  

Да велічы ёсць толькі адзін шлях, і гэты шлях праходзіць праз пакуты.

  •  

Малыя веды — небяспечная рэч, зрэшты, як і вялікія.

  •  

Мы павінны ўвесь час яшчэ і яшчэ раз папярэджваць аб небяспецы, мы можам і павінны ўсімі сіламі дабівацца таго, каб народы свету і асабліва іх улады пранікліся свядомасцю за ўвесь жах катастрофы, якую яны, напэўна, выклічуць, калі не зменяць свайго стаўлення адзін да аднаго і свайго падыходу да задачы пабудовы будучыні.

Спасылкі[правіць]

Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі